Уведомления
Абрикосовый Хомяк 
ДрузьяФотоВидеоИзбранноеПо месяцамСамые-самые
Матрица :: Фотолента

Сергей Новик-Пяюн

Сяргей Міхайлавіч Новік нарадзіўся 14 (27) жніўня 1906 года ў вёсцы Лявонавічы Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі [цяпер Нясьвіскі раён Менскай вобласьці Рэспублікі Беларусь] у сялянскай сям’і. У 1918-1924 гг. вучыўся ў Нясьвіскай рускай гімназіі; у 1925-1926 гг. на Беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 г. стварыў у роднай вёсцы хор і тэатар, арганізаваў гурток Таварыства беларускай школы, беларускую бібліятэку і тайныя беларускія школы ў Лявонавічах ды навакольлі, за што ў 1926 г. быў высланы ўладамі ў г. Сьвеце над Віслай што ў Паморскім ваяводзтве. Пасьля вяртаньня ў 1931 г. у родныя мясьціны ў 1934 г. ізноў быў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў м. Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938-1939 гг. выдаваў польскамоўную газэту “Gazeta SBonimska”. Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939 г. ды быў зьняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасьля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939-1940 гг. працаваў у сыстэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музэю. У 1943 г. арыштаваны немцамі і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лягер ля в. Калдычэва. Пасьля вяртаньня Чырвонай Арміі працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музэя. У сьнежні 1944 г. арыштаваны органамі КДБ і асуджаны за “здраду радзіме” на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Вызвалены і рэабілітаваны ён у 1959 г. вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясьвіжы; з 1960 г. у Мінску. Выступаў у беларускім рэспубліканскім друку. Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх “Зорачкі” і “Над Шчарай” (“Слонімскі вальс”). Пісаў на беларускай, рускай, польскай і на эспэранта мовах, пад сваім імем і псэўданімамі: Малады Дзядок; Stary Dziadok; Сяргей Пяюн; Сяргей Новік-Пяюн,; Krasnoludek; Krasnoludek z Borуw Tucholskich; Н. Сергеев; С. Каліноўскі; С. Стапанчык ды іншыя. Аўтар кніг: Ёлка Дзеда Мароза. Калядны абразок у 1-эй дзеі. Вільня. 1927; Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984; Зорачкі ясныя. Вершы. Мінск. 1986; Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. Таксама асобнымі выданнямі ў ягоным перакладзе выйшлі: Паплаўскі А. Голянскі А. Пакой у наймы. Жарт у 1 акце. Пераклаў з польскай мовы Сяргей Пяюн. // Сцэнічныя творы. Кніжка першая. Вільня. 1927; P. SaBamjowa Р. (Allegro). Cudomnaja no . Sceni ny twor u 1-ej dziei dla dzicia aha teatru. PierakBam z rasiejskaj mowy S. Piajun. Wilnia. 1927; OmaDkovska F. Pradka pad kry~am. Narodnaja kazka m 3 abrazoch. PierakBam z polskaj mowy dla BieBaruskaha Teatru Siarhiej Piajun. Vilnia. 1939. Сябра СП БССР з 1984 г. Асабовая справа № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобласьці РБ. Памёр 26 жніўня 1994 г. і пахаваны ў роднай вёсцы Лявонавічы.
Загружаю...
 
новости размещение рекламы / контакты благодарности связь с администрацией ответы на вопросы смс рассылка
Gallery.ru © 2006-2024. Размещено в Филанко